Літаратурная газета

ДУА "Гімназія №8 г. Віцебска"

Праект

Праект

Logo2Вусная народная творчасць – адзін з падмуркаў для развіцця сталай літаратуры, яна надае каларыт і адметнасць мастацкаму слову любога народа.

Таму праект “Браму скарбаў тваіх адчыняю” прысвечаны беларускаму фальклору; адрасаваны вучням 5-ага класа, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай.

Гульня пабудавана ў форме падарожжа па абласцях Беларусі. Кожная вобласць “правярае” веды па адным з жанраў вуснай народнай творчасці.

HeroiВіртуальны кубік дапамагае скласці індывідуальны маршрут падарожжа. А знаўцы Ян і Янька цікавыя экскурсаводы і дапытлівыя казачныя персанажы.

HeroinyКідаем кубік і трапляем у выпадкова выбраную вобласць. Перш чым выканаць заданне, трэба здагадацца, веданне якога жанру яно правярае. Уявіце, што мы трапілі ў першую вобласць, дзе пяцікласнікі правяраюць, наколькі добра ведаюць беларускія загадкі. Першае заданне - “Здагадайся пра жанр”. І толькі пасля выконваецца асноўнае заданне. Для фармулёўкі загадак выкарыстаны два спосабы – зрокавы і слыхавы. Правільныя адказы ўзнагароджваюцца манетамі.

Другая вобласць прысвечана прыказкам. Адно заданне правярае, хто лепш ведае прыказкі. Сваю эрудыцыю можна прадэманстраваць, злучыўшы як мага больш фрагментаў, каб атрымаліся прыказкі; і не памыліцца. Другое заданне пабудавана па прынцыпе “марского бою” і прапануе вучням расшыфраваць прыказкі.

Трэцяя вобласць дае магчымасць праверыць веданне народнай легенды “Нарач”. Кожны літаратурны фрагмент неабходна злучыць з адпаведнай ілюстрацыяй.

Чацвёртая вобласць прапануе ўспомніць народныя песні. Да трох аўдыяфрагментаў трэба падабраць ілюстрацыі з прапанаваных (да кожнай песні – па дзве).

Пятая вобласць прадстаўлена гульнёй “Веру – не веру” і прысвечана народным казкам. Не сакрэт, што казкі – любімы жанр і дзяцей, і дарослых. Згаджаючыся са сцвярджэннямі знаўцы Янькі або абвяргаючы іх, пяцікласнікі правяраюць, наколькі яны ўважлівыя чытачы.

І завяршаецца падарожжа шостай вобласцю і заданнем, прысвечаным прыкметам і павер’ям. У тэкставую фармулёўку трэба ўставіць “згубленае” слова. Вучню прапануюцца карцінкі-падказкі, але толькі адна з іх правільная.