Гэтыя творы ўяўляюць сабой кароткія, але мудрыя выразы. Іх сэнс павучальны. Яны вучаць нас працавітасці, сяброўству, шчырасці, любові да Радзімы.
Прыказкі пра вучэнне
Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек вучэннем.
Не той шмат ведае, хто доўга жыў, а той, хто шмат вучыўся.
Кніга чалавеку што ліпа пчолцы.
Век жыві, век вучыся.
За пытанне не страціш ні адзення, ні снядання.
Хто без навукі, той як бязрук.
І лапця не спляцеш не ўмеючы.
Вучыся змоладу, на старасці як знойдзеш.
Хочаш быць шсаслівы, не будзь лянівы.
Вучыцца ніколі не позна.
Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве.
Не вучы рыбу плаваць.
Лепей вучоны, як залачоны.
Навука даражэй за ўсякае багацце.
Навуку за плячамі не насіць.
Вучоны без практыкі, што пчала без мёду.
Дзе няма ведаў, там не будзе смеласці.
Не кажы “вучыўся”, а кажы, што пазнаў.
Вучыцца – заўсёды згадзіцца.
У каго веды – у таго і сіла.
Ад навукі дужэюць рукі.
Навука хлеба не просіць, а хлеб дае.
І чужому навучайся, ды свайго не цурайся.
Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду.
Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей.
Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
Мудры будзь, але не мудруйся.
Пры разумнай справе і галава ў пашане.
Які розум – такая і гаворка.
Рукі перамогуць аднаго, а веды – тысячу.
Хто з кнігаю дружыць, той ніколі не тужыць.
Прыказкі пра маці
Без маткі і сонца не грэе.
Без роднай мамачкі заклююць галачкі.
Матчыны рукі заўсёды мяккія.
Беражы маці, не век яна маладою будзе.
Дзіця за руку бярэш – маці за сэрца.
Не навучышся ў маткі – людзі навучаць.
Пакуль маці любіць, лёс дзіця галубіць.
Хоць будзеш ужо старэнькі, а для маці – усё маленькі.
Маці апошні акраец аддасць дзіцяці.
Маці – сэрца сям’і.
Сэрца маці лягчэйшае за пух і цвярдзейшае за камень.
Няма прабачэння раўнадушшу да маці.
Маці – самы надзейны сябар.
Самы вялікі грэх – пакрыўдзіць маці.
Самая бескарыслівая любоў – любоў маці.
Прыказкі пра хлеб і працу
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
Хлеб даражэй за золата.
Хлеб – усяму галава.
Хлеб у доме – гаспадар, на працы – сябар, у дарозе – таварыш.
Хто арэ ды сее, той малоціць і вее.
Дзе гультай ходзіць, там ніва не родзіць.
Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.
Без хлеба яда – да парога хада.
Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца.
Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень.
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
Хлеб на стале – рукі свае.
Ёсць хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Не хваліся нажаўшы, а хваліся змалаціўшы.
Хлеб, чужым нажом кроены, нясмачны.
Умеламу хлебаробу рукі не баляць
Не рашчыніўшы цеста, хлеба не напячэш.
Пасееш у пару – збярэш зерня гару.
Хлеб ад зямлі, а моц ад хлеба.
Зямлю не ўгноіш – зерня не намалоціш.
Хто працуе, той не сумуе.
Агарод любіць гарбатую бабу.
Хто есці хоча, той мусіць быць у поце.
Прыказкі пра маральныя якасці чалавека
Як ты да людзей, так і людзі да цябе.
Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць.
Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае.
Той шчасце мае, хто сябе ў руках трымае.
Не рабі ліхога і не бойся нікога.
Не рабі другому, што не люба самому.
Абы сабе добра, а там хоць трава не расці.
Што тваё, то й маё, а што з майго, то табе не да таго.
Нікому вады не замуціць.
Такі вёрткі, што ў ступе таўкачом не пападзеш.
Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы.
У яго і ўзімку лёду не дастаць.
Фарсун, што тычкай носа не дастаць.
Пашлі дурнога, за ім другога.
За сто работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца.
Ласы ля гатовага вогнішча рукі пагрэць.
Сваё хваліць, а чужое пад плот валіць.
Ласы на чужыя каўбасы.
Паспрачаліся за мех, а ў мяху смех.
Прыказкі пра слова і маўленне
Выказанага слова да губы не вернеш.
Скажа, як звяжа.
З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш.
Як гукнеш, так і адгукнецца.
Слова не верабей: вылеціць – не зловіш.
Слухай многа, а гавары мала.
Трэба ведаць, калі сказаць, а калі памаўчаць.
Якое пытанне, такое і адпавяданне.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.
Рана загоіцца, а злое слова ніколі.
Слухай многа, а гавары мала.
Са свайго языка спусціш – на чужым не зловіш
Добрае слова далёка чуваць.
Добрае слова даражэйшае за грошы.
Невядомая дарога на канцы языка.
Слова як соль.
Не варта язык біць каля зубоў.
З адной губы і горача, і холадна.