Гімназія №8 г. Віцебска

ПРАЕКТ “Браму скарбаў тваіх адчыняю”

Праект

Праект

 

У гэтых творах занатавана назіральнасць нашых продкаў. Трапныя выслоўі прадказваюць надвор’е, засцерагаюць ад неабачлівых паводзін, спрабуюць растлумачыць незразумелыя старажытнаму чалавеку з’явы.


Вясна

vesna 2Сакавіцкая вада гаючая.

Сакавік зялёны – ураджай благі.

Гром у сакавіку – прадвеснік урадлівасці.

Калі на дзень веснавога раўнадзенства, сустрэчы сонца і месяца, роўнасці дня і ночы (22 сакавіка), надвор’е добрае, роўнае, цёплае – астатнія дні вясны і ўсё лета таксама будуць роўныя, цёплыя, прыгожыя. А калі гэты дзень віхурны, дажджлівы, перападзісты – такія ж будуць астатнія дні вясны і летнія месяцы.

Частыя сакавіцкія туманы – адзнака дажджлівага лета.

У сакавіку вада не цячэ – у красавіку трава не расце.

Гром у сакавіку – прадвеснік урадлівасці.

Гракі селі ў гнёзды – праз тры тыдні трэба пачынаць сяўбу.

Рана прыляцелі гракі, жаўрукі і жоравы – да ранняй і цёплай вясны.

Цёплы красавік, мокры май – будзе жыта як гай.

Не трэба сеяць пшаніцы, калі дзьме паўночны вецер.


Лета

летоКалі 1 і 2 чэрвеня лье дождж – увесь чэрвень будзе сухі.

Спахмурнела неба, а кветкі дзьмухаўцоў раскрытыя – дажджу не будзе.

Вялікі гром – маленькі дождж.

Сарока пад страху лезе – перад ветрам, навальніцаю.

Глухі гром – да ціхага дажджу, рэзкі – да ліўня.

На агонь кастра ляціць многа машкары – надвор’е пагоршыцца.

Добра цвіце рабіна – ураджай на лён.

Мноства ягад летам прадвяшчае халодную зіму.

Відаць многа павукоў – на добрае надвор’е.


Восень

осеньПавукі ў верасні – кастрычніку старанна плятуць павуцінне – перад сонечным марозным надвор’ем.

Вясёлка з’явілася з поўначы на поўдзень – да дажджу, а калі з усходу на захад – да добрага надвор’я.

Сухія галінкі ў ціхае надвор’е з дрэў валяцца – на дождж.

Калі дождж пайшоў з сярэдзіны дня – зацягнецца надоўга.

Гусі ляцяць нізка – зіма блізка, а высока – зіма далёка.

Жураўлі ляцяць нізка, хутка і моўчкі – перад хуткім пахаладаннем.

Шпакі доўга не адлятаюць – восень будзе сухая.

Калі вароны садзяцца на вяршыні дрэў – будзе цёпла, калі рассаджваюцца па галінах – холадна.

Позна ўвосень з’явіліся камары – зіма прадбачыцца мяккая.

Лістапад снегу надзьме – хлеба прыбудзе, а вадою разальецца – летам сена набярэцца.

Пакуль ліст з вішань не апаў, колькі б снегу не выпала, ён усё роўна растане.


 Зіма

зимаПершы трывалы снег выпадае ноччу.

Яснае неба зімою – перад моцнымі халадамі.

Хутка світае – перад снегападам.

Сухі снежань – сухая вясна і сухое лета.

Дровы ў печы гараць моцна, полымя з шумам імкне ў трубу – перад завірухаю.

Дым ад кастра ці печы ўзнімаецца слупам – перад маразамі.

Калі зашумеў лес у мароз – будзе адліга.

Сініцы раніцай падымуць піск – ноччу будзе мароз.

У студзені ўтвараецца шмат частых і доўгіх ледзяшоў – будзе добры ўраджай.